Home

Advertisement

рэцэнзіі

  • Nov. 28th, 2009 at 8:22 PM

Пішу рэцэнзію на новую кнігу Міхася Скоблы "Акно для матылькоў".

Самы багаты чалавек Полацка Ўладзімер Захараў атрымаў два з паловай гады калёніі з канфіскацыяй маёмасці http://www.ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=13753

І каму цяпер належыць гандлёвая сетка "Стралец"?

Браў некалькі разоў у яго інтэрв'ю. Меў аднойчы зь ім канфлікт - у "Віцебскім кур'еры" надрукаваў матэрыял у падтрымку журналістаў тэлекана "Квант", які належыў полацкаму алігарху (некалькі месяцаў не плацілі ім заробкі). Захар наехаў на мяне па поўнай праграме. Але пасьля прыватнай сустрэчы, разашліся зь мірам.

Аднойчы, калі браў інтэрв'ю ў аднаго работніка Полацкай пракуратуры, пачуў: з Захаравым скончыцца ўсё кепска, колькі вяровачцы ня віцца...

Зрабіў Захараў для Полацка шмат. Але прыйшоў час - і стаў непатрэбным. Захараў абяцаў мне пабудаваць гіпермаркет побач з маім домам у мікрараёне "Аэрадром". Не пасьпеў...

Масакра

  • Nov. 27th, 2009 at 7:43 PM

Запісаў гутарку з Артурам Клінавым са здымачнай пляцоўкі "Масакры". Сёньня ў кіношнікаў быў складаны дзень: здымалі ключавы момант фільма - прыезд галоўнага героя ў замак. Здымкі адбываюцца ў старым палацы ў Жалудку Шчучынскага раёну.

Чакаем "Масакру" :)

Tags:

падарункі

  • Nov. 27th, 2009 at 6:54 PM

Каб падняць творчы настрой перад выходным, падараваў сабе вось гэтага Ленана



вось такія тут песенькі http://www.youtube.com/watch?v=2AH7Rk40pSc&feature=related

шчыра і праўдзіва :)

  • Nov. 27th, 2009 at 2:54 PM

Вінцэсь Мудроў адказвае на пытаньні анкеты РС http://www.svaboda.org/content/article/1889216.html

"Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Адразу ж пасьля інаўгурацыі папрасіў бы зьмерыць ціск, каб паглядзець – што за лекарка будзе мяне абслугоўваць."


:)))))

БелЛітІнтэрнэт

  • Nov. 26th, 2009 at 11:24 PM

Мая старонка на "Родных вобразах" http://www.rv-blr.com/biography/view/782 Дзякуй, Ася!

кантакты

  • Nov. 26th, 2009 at 12:28 PM

Хто падкажа тэлефон Югасі Каляды?

канфлікт у ЭГУ

  • Nov. 25th, 2009 at 2:52 PM

З "падпісантамі" не падпішуць працоўныя дамовы http://www.racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/21980.html

запісы

  • Nov. 22nd, 2009 at 5:38 PM

Даўно пазбавіўся комплекса гіпермаркета: рацыянальна купляю толькі тое, што трэба. Але заўжды так шмат трэба. :)

запісы

  • Nov. 22nd, 2009 at 2:20 PM

Што паэзія ўмее рабіць дасканала – дык гэта міфалагізаваць з’явы і асобы.

Бардаўская восень

  • Nov. 21st, 2009 at 7:18 PM

Уключыў тэлевізар, а тут ідзе перадача пра апошні фэстываль бардаўскай песьні ў Бельску.

плыні ў БНФ

  • Nov. 21st, 2009 at 7:12 PM

Вячорка: Я, Аляксей Марачкін і іншыя на Сойме голасна патрабавалі, каб цяперашнія кіраўнікі БНФ не баяліся ясна фармуляваць свае мэты. http://www.racyja.com/news/materyyaly/padzeya_dnya/21842.html
А хто, гэтыя і іншыя? Апошнія "зубры"?

ЖзЛ

  • Nov. 21st, 2009 at 2:37 PM

У сераду запісаў інтэрв'ю з Алесем Краўцэвічам адносна беларускай гістарычнай літаратуры.

запісы

  • Nov. 20th, 2009 at 9:41 PM

Не вучы нікога жыць, каб затым не зайздросьціць чужому шчасьцю.

гісторыі маіх вершаў

  • Nov. 20th, 2009 at 3:11 PM

Сёньня перачытаў кнігу вершаваных прысьвячэньняў Анатолю Сысу "Ягамосьць", буду пісаць рэцэнзію, і заўважыў, што мой верш-прысьвячэньне "На вечары паэзіі" самы раньні. Там не пазначана дата, але гэты верш я напісаў у 1987 годзе, ён быў надрукаваны ў першым паэтычным маім зборніку "Вяртанне" http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=5306 Гэта як бы рэмэйк на славуты верш Анатоля "з чаго пачаць?". :) Калі захаваўся архіў карэспандэнцыяў Сыса, дык там можна знайсьці яго рукапіс. Дарэчы, гэты верш я чытаў са сцэны на Вальным Сойме патрыятычных моладзевых суполак у 1988-ым.

- А калі пра спадара Арлова было сказана, што ён “анцісаветчык, пагроза дзяржаве і бэнээфавец”, я нагадала суразмоўцы, што менавіта кнігу Уладзіміра Арлова прэзідэнт Беларусі прэзентаваў пераможцам разнастайных міжнародных алімпіяд, а школьная праграма па беларускай літаратуры афіцыйна прапануе вучням азнаямленне з творчасцю гэтага пісьменніка. Але ўсе довады былі дарэмныя. Чыноўнік цвёрда адмовіў у дазволе.

:)))

http://www.racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/21802.html

Tags:

Profile

[info]alesarkush
alesarkush

Latest Month

November 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow