Выдам я вам, браты, адну таямніцу, якую нікому яшчэ не казаў. ЗАЎТРА БУДЗЕ ГОРШ ЧЫМ СЁНЬНЯ. І ў асабістым сэнсе: пастарэем, наваляцца хваробы ды яшчэ возьмем ды памрэм. І ў глябальна цывілізацыйным: хутка агульнаплянэтныя праблемы пачнуць даставаць і нас (клімат, вобмель жыцьцядайных рэсурсаў, новыя хваробы, перанаселенасьць etc.)
Таму ўсялякія бздуры плянаваць ня варта.
Трэба проста перафармаваць тое што маем. Стварыць новы, больш прыдатны да сёньняшняга дня, нацыянальны (дзяржаўны) міт.
Рэжым гэты не ўтрымаецца, бо няма за што трымацца. Неўзабаве гэта адбудзецца. А ў нашых галовах поўны вэрхал.
Таму ўсялякія бздуры плянаваць ня варта.
Трэба проста перафармаваць тое што маем. Стварыць новы, больш прыдатны да сёньняшняга дня, нацыянальны (дзяржаўны) міт.
Рэжым гэты не ўтрымаецца, бо няма за што трымацца. Неўзабаве гэта адбудзецца. А ў нашых галовах поўны вэрхал.

Comments
І тыя ж традыцыяналісты даўно разважаюць над тым, чаму так здарылася і што рабіць. А "новы беларускі нацыянальны міф" - гэта толькі дробная, прыватная і не найлепшая спроба ўцёкаў ад глабальных праблемаў.
Я, калі згадваю Полацкае княства, дык толькі нагадваю пра вытокі дзяржаўнасьці. Бо важна, каб грамадзтва ўсьведамляла, што маем глыбокія карані. І ня больш таго.
Якое мадэрнае грамадства? Вы зноў спазняецеся як і з беларускім нацыяналізмам. Па свеце з трыюмфам крочыць постмадэрнізм, - герольд Апакаліпсісу. І адзінае, што можа засцерагчы ад постмадэрністычнай шызафрэніі - гэта уласная анталогія, праўда зямлі, яе гісторыя, карані і вечныя каштоўнасці.
Вы думаеце Украіна - дужа надзейны геапалітычны партнер? Там няма палітычнай стабільнасці, краіна выразна падзеленая на дзве часткі, з рознымі геапалітычнымі цэнтрамі прыцягнення. Па-другое, звяз з палітычна стабільнай Літвою гарантуе стратэгічнае выйсце да Балтыкі, якая нашмат бліжэйшая да Беларусі, чым Чорнае мора.
Украіны вялізны рэгіён з багатымі рэсурсамі. Новы цэнтар усходняй Эўропы, прынамсі, эканамічны. Тое, што нестабільны, гэта іх праблемы, калі разваліцца, мо і нам што-кольвечы перападзе :) Не кажу, што мусім аб'ядноўвацца, але інтэгравацца - дакладна.
Ці вы думаеце, што швэды мадэрнізуюць нашыя прадпрыемствы, каб яны пацясьнілі швэцкія тавары на сусьветным рынку? Ха-ха-ха
Эканамічныя інтарэсы Беларусі ў Расіі - там, дзе нафта і газ.
Сканчваюцца.
"І ўвогуле гэта апантанасьць рэсурсамі проста зьдзіўляе…"
Каго здзіўляе? Краіны, як і звычайныя людзі, думаюць пра тое, якім чынам яны будуць зарабляць на жыццё.
Ясна, што можа.
Бо калі гляжу паседжаньне дэмакратычнага польскага сойму, мяне давіць гамэрычны рогат. Такое ўражаньне, што дыя дэпутаты жывуць нейкім сваім асобным жыцьцём, і абмяркоўваюць толькі пытаньні ўзаемадачыненьня. Поўны постмадэрнізм. :)
Караля трэба Польшчы.