alesarkush (alesarkush) wrote,
alesarkush
alesarkush

эпітафія для апошняй нумізматычнай крамы ў Беластоку

Учора, шпацыруючы па Беластоку, заўважыў, што зачынілася апошняя ў горадзе нумізматычная крама на Складоўскай-Кюры. Засталася толькі адна філатэлістычная крама на Малмеда. Рацыянальнае і прагматычнае закатавае ўсё пад асфальтавы каток. Рамантыкі-калекцыянеры пэнсійнага ўзросту па інэрцыі тусуюцца ў сваіх маргінальных суполках. Самі з сабой. Дзеці ўжо не зьбіраюць маркі або значкі. Іх цікавяць віртуальныя жарсьці. Спецыялізаваныя крамы зачыняюцца. Гандляры пераходзяць у інтэрнэт. Для дзівакоў тут таксама знойдзецца свой куточак. Для поўнага шчасьця мне засталося знайсьці марку арміі Булак-Балаховіча.
Tags: Беласток, думкі, назіраньні
Subscribe

  • Палачане разам спявалі гімн свайго горада

    Падчас сьвяткаваньняў Дня горада некалькі тысяч палачанаў разам прасьпявалі гімн свайго горада.…

  • Мудроў, Макмілін і Бітлы

    На Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі падарыў сп. Арнольду Макміліну новую кнігу Вінцэся Мудрова "Багун". Праз гадзіну зноў яго сустракаю і шаноўны…

  • польскія яблыкі

    У краме над скрынямі яблык стаяць дзьве бабулькі. Адна зь іх аглядае яблыкі. Кілаграм іх каштуе крыху больш за злоты. Побач нешта сартыруе крамная…

  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for friends only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 4 comments