July 22nd, 2012

КАБ ЗЛУЧЫЦЬ ВЫСПЫ Ў МАЦЯРЫК

Бадай у Беларусі толькі адзін філосаф, які аператыўна адгукаецца на ўсе асноўныя палітычныя і культурніцкія падзеі, што адбываюцца ў краіне. Гэта – Валянцін Акудовіч. Ведаючы пра такую ягоную мабільнасць, да Акудовіча любяць звяртацца журналісты па каментары і інтэрв’ю. І ён рэдка каму адмаўляе.
Гэтыя каментары-рэфлексіі на актуальныя падзеі сталі для творцы адмысловым жанрам філасофскага асэнсавання рэчаснасці. З пачатку 90-х іх сабралася ў філосафа вялікая колькасць. Увесь гэты матэрыял нагадваў сумбурныя дзённікавыя запісы якой-небудзь экстрымальнай экспедыцыі. Друкаваць іх у неапрацаванай форме не зусім выпадала, бо, па вялікаму рахунку, гэта былі журналісцкія, часам зусім не дасканалыя, матэрыялы розных людзей, але і цалкам адмовіцца ад сваіх думак і разважанняў – таксама было не разумна. І Валянцін Акудовіч знайшоў, у які спосаб можна апрацаваць гэты матэрыял. Ён абраў некалькі істотных тэмаў-раздзелаў і згрупаваў паводле іх свае выказанні, якія рабіў за апошнія 20 гадоў. І таму, калі ў адным інтэрв'ю або гутарцы былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах.
Кніга названая паводле метафары, якой у 90-х ахарактарызавалі беларускую культурніцкую прастору ў Беларусі, маўляў, яна як архіпелаг - складаецца з невялікіх выспаў – як рэгіянальных, так і з розных суполак і арганізацыяў. Дзеячы беларускага руху марылі, каб гэтыя выспы злучыліся і нарадзілася цэльная беларуская Беларусь. У прынцыпе, гэтая кніга Валянціна Акудовіча і прысвечана праблеме – як злучыць гэтыя выспы і ці былі шанцы гэта зрабіць раней.
Collapse )

Васіль Купрэвіч

Ужо які раз пераконваюся, што тэорыі Васіля Купрэвіча абсалютна невядомыя ў Беларусі. З-за "нянадабнасьці" беларусам, яго забралі расейцы. Ён ужо прадстаўнік "расейскага касмізму". Але гэта не Адам Міцкевіч, або Ігнат Дамейка. Ён сам сябе называў Васілём, нарадзіўся на Смалявіччыне ў Кальніках, пазначаў сябе ў біяграфіях беларусам, выдатна ведаў беларускую мову і пісаў па-беларуску і ўрэшце ўзначальваў АН БССР. "Атрыбуціраваць" яго прыналежнасьць, здаецца, вельмі проста.

Ёсьць толькі адно выйсьце - выдаць прысьвечаны яму тэматычны нумар ARCHE. Дарэчы, маю эксклюзіўны тэкст Івана Сіняўскага пра дзяцінства прэзідэнта. (Прэзідэнта Акадэміі навук).

Калі хочам мець нешта сваё - мусім пра гэта рупіцца.

1327382524178530