January 25th, 2013

памяці Міхася Чарняўскага

Неяк у прыватнай размове Міхась Чарняўскі расказаў мне, што рыхтуе кнігу-альбом пра наш герб "Пагоня". У ім будуць здымкі розных "Пагоняў", якія былі зроблены яшчэ за савецкім часам. І спытаў мяне: ці маю я што-небудзь такое для гэтай кнігі? "Маю, - кажу. - Над маім пісьмовым сталом вісіць "Пагоня", якую зрабіў з бляхі Гэнік Лойка і падараваў нам з Тацянай на вясельле ў 1988 годзе". Спадар Міхась папрасіў, каб я даслаў яму фотаздымак маёй "Пагоні". Я гэта зрабіў. На колькі ведаю, гэты альбом так і не пабачыў сьвет. То трэба сьветлай памяці Міхася Чарняўскага, гэтага сьвятога беларуса, выдаць гэты альбом.