February 11th, 2013

Алег Мінкін

Алег Мінкін даслаў завершаныя чатыры нізкі вершаў "Кукабака", "Афрадыта", "Паводле Амара Хаяма", "Гастарбайт" (хаця няўпэўнены, што ня будзе далей іх дапрацоўваць).

Верш зь нізкі "Афрадыта"

Collapse )

Любая вежа павінна стаяць на трывалым падмурку...

Чытаючы ўспаміны Алеся Усені "Мой лістапад...", падумалася, што ў "холдынгу" "Нашай Нівы" Дубаўцу трэба было засноўваць яшчэ некалькі газэт для паспалітага люду. Любая вежа павінна стаяць на трывалым падмурку. Проста словы, ідэі, мары - гэтага недастаткова. Нацыянальныя лідары канца 80-х пачатку 90-х будавалі беларускую вежу на пяску. Таму яна гэтак кінематаграфічна і абрынулася.

Алесь Усеня

Напісаў пра кнігу Алеся Усені "Мой лістапад..." Сюжэт можна пачуць на наступным тыдні.

А што да царквы, якую Усеня пабудаваў у роднай вёсцы, то наўрад ці з гэтага варта бедаваць і лічыць сваім сьмяродным грахом, маўляў, задаволіў сваю пыху - паставіў сабе помнік.Collapse )