alesarkush (alesarkush) wrote,
alesarkush
alesarkush

канцэрт ля палітэхнікі

Учора намёрзьзя, прамок, але NRM дачакаўся. Міністры Мроі пачалі граць амаль а 2-й гадзіне начы. Усяго ў асноўным канцэрце, ля беластоцкай палітэхнікі, гралі 4 гурты: літоўскі, украінскі, польскі і беларускі. Беларусаў зноў запхнулі ў канец. Усе гралі ўсё што ведаюць і яшчэ трошкі! Калі граў перадапошні гурт польскі "Брацьця", дак пасьля кожнай іхняй песьні моладзь скандавала "Э-нэ-рэм, э-нэ-рэм". Калі пачаў граць першы гурт - літоўцы, дзіўны цяжкі фольк-рок з трыма дзяўчынамі вакалісткамі - я сыйшоў дахаты, балазе недалёка жыву. Пераапрануўся ў іншы, грубейшы швэдар, паглядзеў кіно, выпіў гарбаты. Прыходжу, набыўшы зноў квіток за 2 злотыя, а тут толькі пачынае граць другі гурт - украінскі "Фліт". Някепска адыгралі, прыгожы такі вакаліст у іх. Дарэчы, усе ўкраінскамоўныя гурты, якую б музыку яны ня гралі, нечым падобныя, нейкім рамантызмам. Затым амаль паўгадзіны ладзіліся "Брацьця". Два разы бралася на добры дождж. Добра такі прамок, бо пакінуў парасон у хаце. "Брацьця" ўжо пачалі і "Дып пёрпал" - "Май вуман із Токіа", але натоўп усё адно гарлаў "Э-нэ-рэм, э-нэ-рэм". А тыя ўсё адно не сыходзяць. Карацей NRM пачаў граць а 2-й гадзіне. Неяк мне іх граньне ня вельмі зайшло. Ці то стомлены быў ужо дарэшты? Ці то апарат быў кепска наладжаны? Але пасьля пятай песьні я здаўся і сыйшоў. Праз вокны, засынаючы, я чуў нейкую да болі знаёмю мэлёдыю, але ніяк ня мог згадаць словы той песьні.
Tags: Беласток, НРМ
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for friends only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 1 comment