Tags: думкі

нашы літаратуразнаўцы ў разгубленасьці

перапост з http://lada-aleinik.livejournal.com/52671.html#comments
Падчас гэтай галактычнай дыскусіі адносна спадчыны Купалы я ўжо пісаў, што ў сьвеце даўно ніхто не карыстаецца такімі паняткамі, як геній, графаман, геніяльны (або графаманскі) тэкст, высокамастацкі і г.д. (Таму бессэнсоўная спрэчка: хто за каго больш геніяльны :}) Тэкст сёньня набыў іншыя азначэньні: камэрцыйны, актуальны і г.д. Самы дубаломны і тупаваты тэкст можа стаць хітом. Павінен трапіць у эпіцэнтар грамадзкай увагі. Шляхоў шмат. Такая суворая рэальнасьць. Апошнія набэлісты таму пацьверджаньне. Бярэцца пад увагу ні столькі якасьць твораў, колькі іх сацыяльна-палітычная прыналежнасьць. (Мусяць быць у эпіцэнтры пэўнай праблемы, тэндэнцыі, здарэньня...)

27 сьнежня

Сёньня мая Тацяна прачытала эсэ Сяргея Дубаўца "Мой анёл паляцеў на неба". Тацяна адразу ввыказала сваю думку адносна таго, якая Ірына згадваецца ў сне Галіны Навумчык: Ірына Папурэнка. Дарэчы, Ірына была ўдзельніцай леташніх перадач на Радыё Свабода пра майстроўцаў "Гісторыя аднаго цуду" http://www.svaboda.org/content/transcript/2056027.html