Tags: Арлоў

КАЛЯДЫ

Уладзімеру Арлову
Для калядак пазычу труса,
Роля зайца яму ў нашай казцы.
Будзе сьледам кульгаці ліса
У сяброўскай падманлівай масцы.

Наш маршрут праз сумёты й лес,
Дзе даўно не кугае зязюля,
Дзе пануе сучасны прагрэс
І блукае шалёная куля.

Мужыкі там гуляюць у віст,
А жанчыны – у хованкі зь лёсам.
Нашы песьні, як ветрыка сьвіст,
Толькі чуюцца ў комінах вёсак.

Ды на ганку хаціны старой
Мы дзяўчынку-паненку сустрэнем:
Будзем песьні сьпяваць для адной.
Заяц-трус адпачне на каленях.

полацкі раман

- Вось і прыехалі, - зьвяртаючыся да ўсіх, выгукнуў Серж Мінскевіч.
Ён сядзеў наперадзе салона пазіка і першым заўважыў перашкоду на шляху. Дарогу перакрылі два аўтамабілі – “Волга” і газончык.
- Што там, што там, - да кіроўцы пачаў прабірацца Славамір Адамовіч. Яму падалося, што схаваныя ў ботах унчакі як раз зараз і прыдадуцца.
- Ды ўсё нармальна, гэта нас сустракае Алег Аляксандравіч, наш асноўны спонсар, - супакоіла ўсіх Вера Бародзіч.

Collapse )