Tags: Сыс

Літаратурныя былі

Рукапіс сваёй першай паэтычнай кнігі я здаваў Яўгеніі Янішчыц у рэдакцыі часопіса "Маладосць". Гэта быў "зорны" час "Тутэйшых". Толькі што тутэйшаўцы дамагліся бібліятэчкі пры часопісе. Са здачай рукапісу мяне прысьпешваў Анатоль Сыс. Найбольш складана было прыдумаць назву зборніка. Некалькі дзён я мучыўся над гэтай праблемай. І нарэшце вырашыў: няхай называецца "Немаўля", як першы дзіцёнак. Узяў адгул на працы і адвёз рукапіс у Менск. Справы так хутка пайшла ў гару, што праз два месяцы мяне запрасілі ў рэдакцыю "Маладосці" вычытаць карэктуру. Неўзабаве я з'явіўся на іх рэдакцыйныя вочы. Янішчыц сустрэла маладога аўтара сваёй славутай абаяльнай ўсьмешкай. Кажа: зараз паклічу твайго рэдактара. Прыходзіць з Леанідам Дайнекам. Той трымае ў руках маю карэктуру. "Ну і як ты назваў свой зборнік? - пачаў ушчуваць мяне Дайнека. - Якое немаўля? Ты што, яшчэ і гаварыць ня ўмееш? Ну недарэчна гэта. Я назву памяняў." Гляджу, на першай старонцы карэктуры слова "Немаўля" закрэсьлена і тлуста напісана зьверху "Вяртанне". Я маўчу. Дайнека працягвае мне карэктуру і кажа: пасядзі тут, пачытай, затым вернеш сакратарцы. Я пачынаю чытаць. О Божухна, што ён тут мне направіў! Бяру і ўсе праўкі выпраўляю назад. І толькі новую назву кнігі не чапаю. Неяк я і сам завагаўся, можа і праўда "Немаўля" недарэчная назва. Праз пару тудняў Алесь Гуркоў дасылае мне бандэролю з цэлым пачакам майго першага зборніка. У Сыса выйшла кніга за №3, у мяне за №5. Алесь Гуркоў напісаў, што хадзіў па ўсіх навольных кіёсках свайго раёну і скупляў зборнікі. Хутчэй паглядзець, што там з кнігай. Гляджу - вершы ў друк так і пайшло, як я паправіў. І толькі назва засталася Дайнекаўская. І чаму я не вярнуў сваю назву?! Дасёньня моцна шкадую!

Сыс: «Гумянюк, ты прыкольны паэт. А прыдумай рыфму да слова акацыя?»

Знайшоў у архіве "Нашай Нівы" рэпартаж з прэзентацыі часопіса "Калосьсе" ў Менску з удзелам Анатоля Сыса і Юрыя Гуменюка. Сёньня гэта чытаць забаўна.


Паэт без фуршэту

Прэзэнтацыя «Калосься» ператварылася ў Sys-Show

Прэзэнтацыя сёмага нумару часопiса «Калосьсе», што прайшла ў Беларускiм Калегiюме 14 сьнежня, магла быць не заўважаная як шараговая зьява сярод шматлiкiх культурнiцкiх падзеяў тыдня, каб не абяцаньне рэдактара Алеся Аркуша наладзiць дыялёг з заляю ды зьяўленьне на публiцы паэта Сыса, якi цяпер друкуецца ў «Звяздзе». Сыс прывiтаўся (сёмая вечара): «Good morning!» Тыя, хто iшоў на iмпрэзу «Калосься», зразумелi, што гэта будзе iмпрэза Сыса. Гэтак амаль i сталася. Спачатку Паэт сядзеў i думаў, а пасьля вымавiў: «А Таня прыехала?» — «Тут я, тут». — «Ах, матка мая! Валасы пафарбавала! Ну ты даеш! (…) Таня, а ў прынцыпе мелiроўка табе пасуе». Выступовец Аркуш не рэагуе, заля маўчыць ды цiха пасьмейваецца — Сыс задаволены.
Collapse )

з архіваў гуказапісу

Тут можна паслухаць жывы голас Анатоля Сыса

http://music.privet.ru/user/anaver_919/album/315248494

Гаворыць пра Славаміра Адамовіча, Лукашэнку, Тутэйшых, паэзію і гарэлку. Чытае вершы. Сваімі настаўнікамі ў паэзіі называе Някляева і Разанава.

"Сыс пра Сыса"

Нарэшце знайшоў час і паглядзеў фільм пра Анатоля Сыса, які зьняў Мікола Ваўранюк. Сталкерам па роднях мясьцінах Толі ў фільме выступае Сяржук Сыс - зямляк Ціханавіча. Ён сустракаецца і размаўляе са сваякамі і аднавяскоўцамі Анатоля.

Я для гэтага фільма даваў відэаздымкі Сыса, як ён чытае вершы са сцэны "Басовішча". Маю такую стужку ў сваім архіве.

Па-мойму, пра Анатоля Сыса трэба рабіць такі метафізічны фільм, без рэальнага сьпітага Гарошкава. Каб у кадры былі толькі вершы, прырода і дзеці.

Бо ўся гэтая сацыяльная рэальнасьць прыгнечвае.

ЖзЛ

Да, яшчэ. Зараз у этэры РР гучыць мая перадача "Жыцьцё зь літаратурай". Можна паслухаць інтэрв'ю з Ганнай Кандрацюк, аўтаркай кнігі пра Анатоля Сыса, размову са Славамірам Адамовічам і пра кнігу Сержа Мінскевіча "Пра галеРэю".

новая кніга пра Анатоля Сыса

У Беластоку выйшла файная кніга Ганны Кандрацюк "Дзядоўскае турнэ з Анатолем С." пра Анатоля Сыса. Ганна Кандрацюк са сваёй каляжанкай па беластоцкай "Ніве" Мірай Лукшай праехала па сысоўскіх мясцінах, сустракалася са сваякамі Анатоля, сябрамі, гасьцявала ў сёстраў паэта, і напісала цікавыя дарожныя нататкі. Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі.

кіно пра былое

Знайшоў у сваім відэаархіве для Міколы Ваўранюка запіс як чытае вершы Анатоль Сыс са сцэны на Басовішчы. Мікола робіць пра Анатоля фільм.

На той самай стужцы аказаўся запіс Устаноўчага сходу ТВЛ. У 2013 годзе гэтай падзеі будзе 20 гадоў. Нагода для яшчэ аднаго фільма.