Tags: адпачынак

на рыбалцы

Летам лавілі з Данілам верхаводак у Палаце. Прыйшоў з мамай і хлопчык, сябар Данілы па Запалоцьцю. У хлопчыка не зусім атрымлівалася і ён пачаў нэрвавацца. І чым далей, тым горш. Мама, разумеючы, што ўсё можа скончыцца сапраўднымі псіхамі, загадала сыну зьбірацца да дому. Але хлопчык упарта паўтараў, што пакуль ня зловіць яшчэ адну рыбу, нікуды ня пойдзе. Але рыба ніяк не лавілася."Тата, давай мы зь ім падзелімся", - дыпламатычна прапанаваў мне Даніла. "Канешне, варта падзяліцца, аддай, якіх табе не шкада." Даніла выбраў для сябра самых вялікіх. Той надзвычай узрадаваўся і пачаў скручваць вуду. Усе засталіся задаволенымі.