Tags: архіў

абвестка

8 траўня ў полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур адбудзецца прэзентацыя кнігі Зоські Верас "Я помню ўсё. Успаміны. Лісты" з удзелам укладальніка кнігі, аўтара прадмовы і каментароў Міхася Скоблы і каардынатара кніжнай серыі "Гарадзенская бібліятэка" Паўла Мажэйкі.
Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Zoska_Vieras_kniga

памяць

У мінулую суботу наведаў маму Юры Гуменюка. Паглядзеў сямейныя фотаздымкі. Дамовіўся пра рэчы, якія яна перадасьць у літаратурны музэй. Наступным разам, калі будзе больш часу, перагляджу кнігі і рукапісы.

TVL-videa

Пачатак імпрэзы ў наваполацкай кавярні "Чабарок" (сёньня гэтая кавярня называецца "Белый остров"). На відэа можна пабачыць шмат цікавых асобаў, як айчыннай літаратуры, так і ўкраінскай, і расейскай. Падзеі адбываюцца ў 1994 годзе.