Tags: літаратура

Сяргей Астравец пра новы раман Алеся Аркуша "Сядзіба"

Стэфан Баторы падарыў жаўнеру залаты кубак

Калі мова заходзіць аб падвалінах полацкай мінуўшчыны, тут і час успомніць аб Ластоўскім, аб ягоных легендарных «Лябірынтах». Перагук зь «Лябірынтамі» ў Аркуша заўважны бадай ва ўсіх папярэдніх творах. Ластоўскі зрабіў неацэнную паслугу, запачаткаваўшы нібы асобны жанр полацкай гістарычна-прыгодніцкай прозы.

http://www.svaboda.org/a/28397910.html

Метафізіка і рэальнасць. Алесь Аркуш пра новы раман “Сядзіба”

РР: Метафізікі ў вас стала больш, але вы ў сваіх раманах захоўваеце тое, што заўсёды ў іх ёсць навязванне да вашага жыцця, да вашых знаёмых. Таксама і ў “Сядзібе” шмат рэальных постацяў, шмат рэальных падзей…

– Я належу да тых пісьменнікаў, якія не прыдумваюць сваіх герояў. Практычна ўсе мае героі – гэта рэальныя людзі. Я не магу пісаць пра некага прыдуманага. Я мушу ўяўляць гэтага чалавека, мушу чуць яго голас, бачыць міміку, жэсты, як ён рэагуе на пэўныя словы, як ён смяецца нават. І тады, як мне здаецца, герой паўстае рэальным. Не заўсёды падзеі, якія адбываюцца ў рамане з героем, адбываліся насамрэч, але самі героі абсалютна рэальныя.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/metafizika-i-realnasts-ales-arkush-p/

"Сядзіба"

Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты

Люты быў багаты на кніжныя падзеі. У Мінску адбыўся кніжны кірмаш, у якім kniharnia.by прымала ўдзел. У гэтым месяцы на паліцах з’явілася “Сядзіба” – чацвёрты раман Алеся Аркуша, які адразу стаў адным з лідараў продажаў. Таксама на паперы выйшала адна з самых прадаваных электронных кніг – “1813” Ул. Садоўскага, якая не сыходзіць з нашага топа чацвёрты месяц.

http://budzma.by/news/top-5-samykh-pradavanykh-knih-na-partalye-kniharnia-by-za-lyuty.html

раман "Сядзіба" на kniharnia.by

Мой новы містычны полацкі раман "Сядзіба" цяпер можна чытаць ва ўсім сьвеце.

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.

https://kniharnia.by/catalog/fantastyka/syadziba/

Першая кніга Алены Ніякоўскай

Першая кніга ў любым узросце – вялікае свята. Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выдала першую кнігу культуролага, літаратуразнаўца, кандыдата філасофскіх навук Алены Ніякоўскай “Там, дзе буяла жыта”.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/229028/

Пра кнігу Віктара Леанені "Полацкія былі"

Полацкая бібліяграфія досыць разнастайная і багатая. Ёсць, напрыклад, анаталогія вершаў, прысвечаных Полацку. Ёсць кнігі па гісторыі, тут перадусім варта згадаць кнігу Уладзіміра Арлова “Таямніцы полацкай гісторыі”, ёсць кнігі, прысвечаныя асобным славутым палачанам, ёсць нават мастацкія раманы, падзеі ў якіх адбываюцца ў Полацку.

І ёсць зборнік вершаў, складзены цалкам з вершаў пра Полацак. Яго напісаў і выдаў полацкі пісьменнік і краязнаўца Віктар Леаненя. Кніга называецца “Полацкія былі”, зборнік утрымлівае не толькі вершы, але і некалькі былінаў, якія па форме і аб’ёму нагадваюць паэмы. Зразумела, што ў кнізе шмат твораў, прысвечаных славутым палачанам. Адразу адзначым, што аўтара цікавіць перадусім сярэднявечная гісторыя роднага горада. Таму сярод герояў кнігі: князі Рагвалод, Усяслаў Чарадзеў, Андрэй Полацкі, а таксама Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына.

Адметнай з’яўляецца нізка вершаў “Полацкія прыгарады”, прысвечаная гістарычным жылым мікрараёнам, размешчаным па перыферыі горада.

Ну і зразумела аўтар не мог абмінуць такую маляўнічую тэму, як полацкія рэкі – Дзвіна і Палата, галоўнае ўпрыгожанне Полацка.
Небазор’я немата,
Глянеш – зачаруе.
Ціха плешча Палата,
У вірах віруе.
Вольна коціцца Дзвіна –
Мажна і павольна.
Ад відна і да відна
Полацк спіць спакойна.

Але бадай галоўны герой кнігі – князь Усяслаў Чарадзей. Яму прысвечаны шэраг вершаў, быліна і нават артыкул “Князь Вялікі Усяслаў Полацкі (Чарадзей) у былінах”. У быліне Віктара Леанені, якая так і называецца “Усяслаў Чарадзей”, аўтар спрабуе імітаваць старарускі былінны стыль, скарыстоўваючы сюжэт старажытнай быліны пра Волха Усяславіча. Толькі ўжо не Кіеў бароніць Волх, як гэта адбываецца ў старажытнай быліне, а Полацак.

Увогуле кніга насычаная рознымі легендамі і паданнямі – пра ваўка-каралевіча, пра Юрая і Цмока, пра дзеўчыну-ваяра, пра волатаў Святагора і Міхайлу Патыку. Многія вершы і быліны маглі б лёгка перавандраваць у кнігі казак.

На жаль, гэтая кніга выйшла мізэрным накладам коштам аўтара, абсалютна не была заўважана і, відаць, захавалася ў лічаных асобніках. Спадзяюся, што прыйдзе час і кнігі Віктара Леанені абвязкова выйдуць у самых прэстыжных выдавецтвах краіны. Бо “ўспаміны як палын, ці як нашчадкам падарункі…”