Tags: міты

Пра кнігу Віктара Леанені "Полацкія былі"

Полацкая бібліяграфія досыць разнастайная і багатая. Ёсць, напрыклад, анаталогія вершаў, прысвечаных Полацку. Ёсць кнігі па гісторыі, тут перадусім варта згадаць кнігу Уладзіміра Арлова “Таямніцы полацкай гісторыі”, ёсць кнігі, прысвечаныя асобным славутым палачанам, ёсць нават мастацкія раманы, падзеі ў якіх адбываюцца ў Полацку.

І ёсць зборнік вершаў, складзены цалкам з вершаў пра Полацак. Яго напісаў і выдаў полацкі пісьменнік і краязнаўца Віктар Леаненя. Кніга называецца “Полацкія былі”, зборнік утрымлівае не толькі вершы, але і некалькі былінаў, якія па форме і аб’ёму нагадваюць паэмы. Зразумела, што ў кнізе шмат твораў, прысвечаных славутым палачанам. Адразу адзначым, што аўтара цікавіць перадусім сярэднявечная гісторыя роднага горада. Таму сярод герояў кнігі: князі Рагвалод, Усяслаў Чарадзеў, Андрэй Полацкі, а таксама Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына.

Адметнай з’яўляецца нізка вершаў “Полацкія прыгарады”, прысвечаная гістарычным жылым мікрараёнам, размешчаным па перыферыі горада.

Ну і зразумела аўтар не мог абмінуць такую маляўнічую тэму, як полацкія рэкі – Дзвіна і Палата, галоўнае ўпрыгожанне Полацка.
Небазор’я немата,
Глянеш – зачаруе.
Ціха плешча Палата,
У вірах віруе.
Вольна коціцца Дзвіна –
Мажна і павольна.
Ад відна і да відна
Полацк спіць спакойна.

Але бадай галоўны герой кнігі – князь Усяслаў Чарадзей. Яму прысвечаны шэраг вершаў, быліна і нават артыкул “Князь Вялікі Усяслаў Полацкі (Чарадзей) у былінах”. У быліне Віктара Леанені, якая так і называецца “Усяслаў Чарадзей”, аўтар спрабуе імітаваць старарускі былінны стыль, скарыстоўваючы сюжэт старажытнай быліны пра Волха Усяславіча. Толькі ўжо не Кіеў бароніць Волх, як гэта адбываецца ў старажытнай быліне, а Полацак.

Увогуле кніга насычаная рознымі легендамі і паданнямі – пра ваўка-каралевіча, пра Юрая і Цмока, пра дзеўчыну-ваяра, пра волатаў Святагора і Міхайлу Патыку. Многія вершы і быліны маглі б лёгка перавандраваць у кнігі казак.

На жаль, гэтая кніга выйшла мізэрным накладам коштам аўтара, абсалютна не была заўважана і, відаць, захавалася ў лічаных асобніках. Спадзяюся, што прыйдзе час і кнігі Віктара Леанені абвязкова выйдуць у самых прэстыжных выдавецтвах краіны. Бо “ўспаміны як палын, ці як нашчадкам падарункі…”

Кляштар бернардынаў у Полацку

На Беларусь манахі-бернардзіны прыйшлі з Польшчы ў 2-й палове 15 ст., а ў Полацку з'явіліся ў 1498 г. па запрашэнню вялікага князя Аляксандра, які даў ім свой прывілей і частку горада над ракой Палатой. Як паведамляў бернардзінскі храніст Ян з Камарова, вялікі князь Аляксандр папярэдне выкупіў нададзеныя манахам землі, «бо там былі пляцы і дамы розных людзей».

У тым ліку і мая сядзіба)))

Полацкі кляштар бернардзінцаў існаваў у 1498—1832 гг. Верагодна, у гэтым кляштары атрымаў пачатковую адукацыю Францыск Скарына.

http://www.radzima.org/be/object/5099.html

Договор Руси с Византией (944 г.)

Великий князь наш Игорь, и бояре его, и люди все русские послали нас к Роману, Константину и Стефану, к великим царям греческим, заключить союз любви с самими царями, со всем боярством и со всеми людьми греческими на все годы, пока сияет солнце и весь мир стоит. А кто с русской стороны замыслит разрушить эту любовь, то пусть те из них, которые приняли крещение, получат возмездие от Бога вседержителя, осуждение на погибель в загробной жизни, а те из них, которые не крещены, да не имеют помощи ни от Бога, ни от Перуна, да не защитятся они собственными щитами, и да погибнут они от мечей своих, от стрел и от иного своего оружия, и да будут рабами во всю свою загробную жизнь.

http://www.history.ru/content/view/1368/87/

Калі будзем прыдумваць сабе недалужнасьць - то ў ёй і застанемся

Альгерд Бахарэвіч напісаў пра тое, што Нобель па літаратуры Беларусі непатрэбны, маўляў, ён сваім цяжарам патрушчыць нашую кволую белліт. Хутчэй гэта словы разуменьня, што аніхто зь яго пакаленьня ня мае ў гэтай гульні нават 0.0001%. То няхай і нікому. Тут яшчэ я чую голас патрэбы справядлівасьці – бо нельга даваць прэмію таму, хто яе ня варты, бо гэта амаральна і разбуральна.

Насамрэч ніякай справядлівасьці ў культуры, а мы тут згадваем перадусім літаратуру, не існуе. Тут дзейнічаюць іншыя чыннікі – палітычная, эстэтычная кан’юктура (напрыклад, падтрымліваем лібералаў), гульня лабістаў (у гэтай гульні ўдзельнічаюць нават міністэрствы замежных справаў), “так склаліся зоркі” (любімы выраз Дубаўца) і інш.

Пляцоўка Нобеля – гэта толькі месца, дзе можам “засьвяціцца” і прадэманстраваць нешта “Made in Belarus”.

Не істотна, хто будзе першым ляўрэатам (графаману прэмію дакладна не дадуць).

Ва ўсіх суседніх літаратурах іхнія набелісты - як палі ў падмурак нацыяльных літаратур. Нават калі гэты набеліст паскудны чалавек і ня раз запляміў сваё імя.

Ня трэба баяцца – што першы беларускі набеліст будзе ня ваш кандыдат. Інакш гэта выглядае на барацьбу паміж літгрупоўкамі. Калі ня мой кандыдат – то няхай нікому. Чужога падтрымліваць ня буду.

Пара выйсьці зь дзіцячага ўзросту. Жыць гэтак сама, як суседзі за Бугам, не прыдумваючы сабе нейкую асаблівасьць і недалужнасьць.

эпісталярныя знаходкі

Чаго толькі не знаходжу ў старых лістах - фотаздымкі, паштоўкі, газетныя артыкулы... Найбольш узьняла настрой вось гэтая фотка  ))))   Пачатак 1991 года. На марках яшчэ Почта СССР.

Gumianiuk19

гісторыя ў піўных этыкетках

Купіў унікальную калекцыю этыкетак Полацкага піўзавода - ад канца 60-х да нашых дзён. Усяго каля 100 этыкетак. Уся гісторыя полацкага піва. Некаторыя этыкеткі распрацоўваў Сяржук Цімохаў. Цікава, што беларускамоўнымі этыкеткі былі толькі прыканцы 60-х - пачатку 70-х (але тады піва было "Маскоўскае" і "Жыгулёўскае") і напачатку 90-х (тады полацкае піва набыло ўласныя назвы - "Полацкае", "Скарынаўскае", "Князь Рагвалод"). Цяпер зноў яно называецца "Орион", "Конкурент", "Визит"...

DSC00047