Tags: раман

«Марсіяне» ўжо ў Менску!

26 траўня ў менскай кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленскай, 6) адбудзецца прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі».

Падзеі ў творы адбываюцца ў Полацку ў дзвух часавых вымярэннях – 20-ыя гады ХХ ст. і пачатак ХХІ ст. Сярод галоўных герояў: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Вацлаў Ластоўскі, полацкія «маладнякоўцы».

У прэзентацыі возмуць удзел: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Вольга Акуліч, Уладзіслаў Ахроменка, Валер Булгакаў, Пятро Васючэнка, Віталь Воранаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Максім Клімковіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Сяргей Тарасаў. У праграме антымарсіянскія спевы і скокі пад дуду.

Пачатак а 19-й гадзіне.

http://budzma.by/news/marsiyanye-wzho-w-myensku.html

"Захоп Беларусі марсіянамі"

Захапіць Беларусь нашу мілую — каму гэта трэба?

http://www.svaboda.org/content/zachapic-bielarus-nasu-miluju-kamu-heta-treba/27686886.html

— І сапраўды, ад кнігі з такой назвай чытач мае права чакаць нейкіх зорных войнаў і г.д. Але марсіяне на яе старонках зьяўляюцца на вельмі кароткі час. Незразумела, хто гэта, чаго ім трэба, навошта яны абстрэльваюць Полацак. Ты адмыслова іх так затаямнічыў?

— Насамрэч марсіяне — гэта мэтафара чужынцаў, зь якімі немагчыма дамовіцца, знайсьці нейкі кампраміс. Яны прыйшлі, каб зваяваць цябе, падпарадкаваць і зьнішчыць. Калі хочаце, гэта гібрыдная вайна, нам сёньня добра вядомая. Пісьменьнік Віталь Воранаў пытаўся ў мяне: «Марсіяне — гэта расіяне?» А мне хацелася, каб гэта быў такі ўнівэрсальны сымбаль, бо сёньня да нас могуць прыйсьці расіяне, заўтра — хтосьці іншы. Для мяне нават энкавэдысты, якія зьнішчылі герояў маёй кнігі Міхася Чарота і Алеся Дудара, — тыя ж марсіяне.

Ня дайце марсіянам захапіць Беларусь

У №75 часопіса «Дзеяслоў» была надрукавана першая частка новага рамана беларускага пісьменьніка Алеся Аркуша — “Захоп Беларусі марсіянамі”. Дзея твора адбываецца ў двух часавых паралелях — 20-я гады XX стагодзьдзя й сучаснасьці. А яго галоўнымі героямі сталі вядомы беларускі паэт Алесь Дудар і сучасны беларускі пісьменьнік Васіль Кроква.

Да таго як раман зьявіцца на паліцах кнігарняў мы вырашылі спытаць у аўтара: хто ж такія гэтыя марсіяне, якія захапілі Беларусь, якую ролю ў творы адыгрывае Полацак і навошта ў рамане дзьве сюжэтныя лініі?

http://delaemvmeste.by/16234-2/

першыя рэцэнзіі на "Мясцовы час"

«Мясцовы час» для «мясцовых»
http://delaemvmeste.by/myastsovyi-chas-dlya-myastsovyih/

Сокалаў-Воюш і Гумянюк у адной кнізе
http://www.svaboda.org/content/article/26832205.html

Радуе, што рэцэнзіі з'яўляюцца на розных пляцоўках.

Але крыху патлумачу.
Калі ў мяне пытаюцца: пра што мой новы раман "Мясцовы час"? я адказваю: пра час, які я назваў "мясцовым". Усё іншае - гэта толькі ілюстрацыі таго часу, фрагменты калажу, мазаікі, вітражу. І таму варта не разглядаць кожны кавалачак калажу асобна, а адыйсьці на нейкалькі крокаў назад і паспрабаваць убачыць адзіны малюнак.

Раман складаецца з трох кампанентаў: чыста мастацкай, журналісцкай і эпісталярнай. Насамрэч раман можна стварыць з графіці на платах і надпісаў на піўных пляшках. Галоўны крытэр тут чытацкая ўвага. Як бачу, "Мясцовы час" актыўна чытаюць - і гэта галоўнае. Каб перадаць дух часу я і выкарыстаў у творы дакументы той эпохі - лісты сяброў і публікацыі ў СМІ.

Хто не чытаў, ёсьць тут:
http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=31037

раман "Захоп марсіянамі Беларусі"

Ну што, пачынаем паціху друкаваць мой найноўшы раман "Захоп марсіянамі Беларусі". Для першага знаёмства.

З боку Запалоцьця, непадалёку ад вусьця Палаты, прычаленым да дзьвінскага берагу, стаяў дракар. Тут досыць нізкі бераг, крыху топкі, бо шчодра б’юць крыніцы, таму дракар, які, відаць, на хуткасьці ўехаў у бераг, ці не напалову корпуса аказаўся сярод берагавога аеру. Гэта дазваляла амаль па сухому трапіць на карабель. Затое каб адчаліць, спатрэбіліся б цягліцы ці ня тузіна мужчын, бо саштурхнуць дракар на ваду цяпер было ня так проста.
Collapse )

інтэрв'ю для kli4nik.info

Падваліны зруйнаванага рамантызму Алеся Аркуша

У 2012 годзе ўбачыў свет “Палімпсэст” — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша. Неўзабаве пасля прэзентацыі музычны раман выклікаў шмат супярэчлівых водгукаў. Пры высвятленні прычыны чытацкага розгаласу карэспандэнтам клічнік.інфо пашэнціла ўзяць інтэрв’ю ў самога аўтара.

http://kli4nik.info/archives/6052

Палімпсэст

Вось гэта сцэна.

Наш мабільны атрад Помста аператыўна скаціўся па прыступках на вуліцу.
- Шмат было грошай, - спытаў Руды.
- Дваццаць пяць рублёў - усё што меў, - адказаў пацярпелы.
- Колькі іх было чалавек?
- Былі ўтрох, прынамсі трох я бачыў.

Collapse )